Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Пуціна

Зяленскі падпісаў указ аб увядзенні санкцый супраць Уладзіміра Пуціна і расійскага кіраўніцтва.

09.06.2022 / 18:08

Таксама санкцыі ўведзеныя супраць міністра замежных спраў Лаўрова, прэс-сакратара Дзмітрыя Пяскова, прэм'ера Міхаіла Мішусціна, міністра абароны Сяргея Шайгу ды іншых асобаў.

Так, згодна з дакументам, санкцыі супраць Пуціна ўводзяцца бестэрмінова. Яны прадугледжваюць:

— блакаванне актываў і маёмасці;

— прадухіленне вываду капіталаў за межы Украіны;

— забарону на ўваход у тэрытарыяльныя воды і паветраную прастору;

— забарона на здзелкі па каштоўных паперах;

— адмова ў прадастаўленні віз;

— пазбаўленне дзяржаўных узнагарод Украіны і г. д.

Nashaniva.com