Беларускі батальён «Волат» перакідваюць пад Лісічанск
Пра гэта можна здагадацца з паста ў Тэлеграм-канале палка Каліноўскага.
06.06.2022 / 19:30
«Выканаўшы загад камандавання на поўдні Украіны, батальён «Волат» палка імя Кастуся Каліноўскага рухаецца ў іншым напрамку. Перад ім пастаўлены новыя задачы!», — напісалі байцы.
Прыкладзены да гэтага здымак дае зразумець, што гаворка ідзе пра Данбас.