Бабруйскаму журналісту Дзмітрыю Суславу далі 15 сутак

Затрыманага ў пятніцу журналіста бабруйскага выдання «Коммерческий курьер» Дзмітрыя Суслава асудзілі на 15 сутак арышту па арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), паведамляе БАЖ.

06.06.2022 / 18:32

Суд прайшоў на тэрыторыі ізалятара часовага ўтрымання. 

Пра затрыманне Дзмітрыя Суслава стала вядома ў пятніцу, 3 чэрвеня. Супрацоўнікі РАУС прыйшлі ў рэдакцыю выдання і без тлумачэння прычын забралі журналіста. Да позняга вечара яго трымалі ў РАУС, пасля чаго адправілі ў ІЧУ.

Nashaniva.com