Мінабароны Расіі патлумачыла ракетны абстрэл Кіева

Раніцай 5 чэрвеня ў Кіеве прагрымела некалькі выбухаў. Ракетныя ўдары былі нанесеныя па Дарніцкім і Дняпроўскім раёнах ўкраінскай сталіцы.

05.06.2022 / 12:30

На фота: помнік князю Уладзіміру

Сёння афіцыйны прадстаўнік міністэрства абароны Расіі Ігар Канашэнкаў заявіў, што цэллю ўдару па Кіеве была ўкраінская бранятэхніка, якая, па яго словах, была размешчаная «ў карпусах вагонарамонтнага прадпрыемства» на ўскраіне Кіева.

«ВКС Расіі высокадакладнымі ракетамі паветранага базавання вялікай далёкасці на ўскраіне Кіева знішчыла пастаўленыя ўсходнееўрапейскімі краінамі танкі Т-72 і іншую бронетэхніку», — заявіў Канашэнкаў.

Nashaniva.com