У ваенных злачынствах ва Украіне ўжо абвінавачваюцца дзясяткі расіян

Следчыя органы ўстанавілі імёны больш за 600 расіян, якія падазраюцца ў здзяйсненні ваенных злачынстваў, і пачалі крымінальную вытворчасць у дачыненні да прыкладна 80 з іх.

31.05.2022 / 17:11

Пра гэта распавяла генеральны пракурор Украіны Ірына Венядзіктава, піша «Бі-бі-сі».

Венядзіктава цяпер знаходзіцца з візітам у Гаазе, дзе праводзіць сустрэчы з калегамі з Міжнароднага крымінальнага суда і іншымі афіцыйнымі асобамі па пытаннях, што тычацца ваенных злачынстваў.

Спіс падазраваных уключае ў сябе высокапастаўленых вайскоўцаў, палітыкаў і расійскіх прапагандыстаў, распавяла Венядзіктава на прэс-канферэнцыі.

Па яе словах, да міжнароднай каманды, якая вядзе расследаванне ва Украіне, вырашылі таксама далучыцца Эстонія, Латвія і Славакія.

Nashaniva.com