У Марыупалі 12-гадовае дзіця падарвалася на снарадзе

Учора ўвечары ў Марыупалі на тэрыторыі школы №30 загінуў 12-гадовы хлопчык, паведаміў дарадца мэра горада Пятро Андрушчанка.

27.05.2022 / 11:14

Як мяркуецца, дзіця загінула ў выніку дэтанацыі снарада ад расійскага «Града».

«Будзьце асцярожныя. Яшчэ раз: кожны дзень кажыце дзецям не дакранацца да падазроных, незнаёмых прадметаў. Асабліва, падобных на снарады, ракеты і іншую зброю», — заклікаў Андрушчанка.

Nashaniva.com