Турцыя афіцыйна апублікавала, чаго хоча ад Швецыі і Фінляндыі за дазвол на іх уступленне ў НАТА
Турцыя афіцыйна апублікавала патрабаванні да Швецыі і Фінляндыі, выкананне якіх неабходна для ўхвалення іх заявак на ўступленне ў НАТА. У асноўным яны тычацца курдскай праблемы, а таксама іншай апазіцыі турэцкаму рэжыму. Скарыстаўшыся са зручнага выпадку, прэзідэнт Турцыі Эрдаган хоча дабіцца змяншэння падтрымкі іх барацьбы з боку заходніх дэмакратый.
24.05.2022 / 00:52
Турцыя сфармулявала наступныя патрабаванні да Швецыі і Фінляндыі:
- Спыненне падтрымкі тэрарызму (пад тэрарыстамі разумеюцца перадусім Рабочая партыя Курдыстана і рух Фетхулаха Гюлена); ️
- Спыненне фінансавання тэрарызму (таксама гаворка пра курдаў);
- Спыненне паставак зброі Рабочай партыі Курдыстана;
- Адмена збройнага эмбарга ў дачыненні да Турцыі;
- Глабальнае супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам (у разуменні турэцкіх уладаў).