«Нейра Дзюбель» пракаментаваў прыезд АМАПа ў клуб «Графіці»

Гурт «Нейра Дзюбель» выпусціў афіцыйную заяву з нагоды інцыдэнту з прыездам АМАПа ў клуб «Графіці». У суботу паведамлялася, што падчас канцэрта на пляцоўку прыехаў АМАП.

23.05.2022 / 12:40

«У сувязі з тым, што стала з'яўляцца неправераная і адкрыта недакладная інфармацыя пра тое, што на канцэрце памяці Аляксандра Кулінковіча была праведзеная аблава, заяўляем.

Канцэрт прайшоў без эксцэсаў, усе хто быў на канцэрце, раз'ехаліся па дамах.

Пасля канцэрта пачалася караоке-вечарынка, падчас якой была праведзеная праверка прысутных на наяўнасць наркатычных рэчываў. У сувязі з тым, што нічога не было выяўлена, усіх адпусцілі», — гаворыцца ў заяве гурта ў Фэйсбуку.

Nashaniva.com