Расійскі вайсковец прызнаў віну ў забойстве бяззбройнага жыхара Украіны

Расійскі вайсковец Вадзім Шышымарын падчас судовага пасяджэння прызнаў віну ў забойстве бяззбройнага мірнага жыхара ў Сумскай вобласці, паведамляе «Бі-бі-сі» з залы суда.

18.05.2022 / 16:34

Гэта першы працэс над расійскім вайскоўцам за злачынствы на тэрыторыі Украіны.

Шышымарына абвінавачваюць у расстрэле бяззбройнага веласіпедыста і ставяць у віну артыкул «парушэнне законаў і звычаяў вайны».

Прасцей кажучы — судзяць як ваеннага злачынцу. Яму пагражае пакаранне аж да пажыццёвага зняволення.

Шышымарын родам з Іркуцка, служыў камандзірам аддзялення ў 4-й танкавай Кантэміраўскай дывізіі Маскоўскай вобласці.

Nashaniva.com