Крамам дазволілі падняць цэны на дзіцячае харчаванне

Рашэнне аб павышэнні цэнаў на дзіцячае харчаванне было ўзгоднена камісіяй па пытаннях дзяржрэгулявання цэнаўтварэння пры ўрадзе, паведамляе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Новаўвядзенне пачало дзейнічаць з 14 мая.

17.05.2022 / 22:13

МАРГ адзначае, што суб'екты гандлю могуць павялічыць цэны на дзіцячае харчаванне «суразмерна цэнам, павышаным вытворцамі (імпарцёрамі) па раней дзеючых пратаколах, з захаваннем гандлёвай надбаўкі, якая прымяняецца, у памеры не вышэй за 15 адсоткаў».

Nashaniva.com