Карты Mastercard Альфа-Банка зноў працуюць за мяжой

Карты Mastercard, выдадзеныя беларускім Альфа-Банкам, зноў працуюць за мяжой, паведаміла прэс-служба банка.

17.05.2022 / 19:27

«Давайце яшчэ раз для разумення — картамі зноў можна разлічвацца за мяжой, іх можна прывязваць да смартфона, плаціць імі ў Яндэкс, App Store і іншых замежных сэрвісах. Калі ў цэлым: яны працуюць гэтак жа сама, як і да 4-га мая», — паведамляе банк.

Ён, аднак, папярэджвае, што праблемы могуць узнікнуць пры аплаце ў сэрвісах, якія абмежавалі аперацыі па картах беларускіх банкаў або сышлі з Беларусі.

Разлікі па картах Visa за мяжой пакуль не даступныя.

Карты Visa і Mastercard «Альфа-Банка» перасталі працаваць за мяжой з 5 мая. Банк тады тлумачыў гэта пазіцыяй амерыканскіх банкаў. 

Nashaniva.com