Генштаб УСУ: У Гомельскай вобласці вядзецца размініраванне

На тэрыторыі Гомельскай вобласці фіксуецца правядзенне работ па размініраванні мясцовасці. Пра гэта паведаміў у сваёй вячэрняй зводцы за 14 мая Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны.

14.05.2022 / 21:09

Украінскія вайскоўцы ўдакладняюць, што працы па размініраванні праводзяцца ў раёнах, дзе раней размяшчаліся падраздзяленні Расійскай Федэрацыі. Адкуль атрыманая гэта інфармацыя — не паведамляецца.

У пачатку красавіка праходзіла афіцыйна не пацверджаная інфармацыя, што на расійскай міне ў Гомельскай вобласці падарваліся два афіцэры КДБ. А лясы ў тым рэгіёне забаронена наведваць. 

Чытайце таксама:

На поўдні Беларусі забаранілі наведваць лясы — імаверна, таму што яны замініраваныя расіянамі

На Палессі забаранілі наведваць лясы там, дзе былі лагеры расійскіх вайскоўцаў

 Два афіцэры КДБ падарваліся на расійскай міне ў Гомельскай вобласці

Nashaniva.com