Колькасць палітвязняў у Беларусі перасягнула 1200 чалавек

Сёння палітвязнямі ў Беларусі прызнаныя яшчэ 7 чалавек, і іх агульная колькасць ужо 1201 чалавек, паведамляе «Вясна».

14.05.2022 / 19:19

Новыя прозвішчы ў спісе палітвязняў — Яўген Андрэеў, Віталь Мелех, Яўген Люлькавіч, Марыя Шагіева, Сяргей Каменеў, Уладзімір Бялоў, Аляксандр Дзям’янцаў.

Спіс усіх палітвязняў даступны тут.

На самай справе іх куды больш, бо ў спіс уключаныя толькі тыя людзі, якіх прызналі палітвязнямі праваабаронцы. Але далёка не пра ўсіх зняволеных па палітычных меркаваннях яны маюць дастаткова інфармацыі. 

Nashaniva.com