«Усё. Не адвакат». Марыю Колесаву-Гудзіліну пазбавілі ліцэнзіі

«Калегі прынялі рашэнне выключыць мяне са сваіх шэрагаў», — напісала ў Твітары юрыстка.

10.05.2022 / 15:04

 Фота, якім Марыя суправадзіла паведамленне ў Твітары

Марыя — абаронца шэрагу фігурантаў палітычных спраў, у тым ліку Эдуарда Пальчыса, Яўгена Юшкевіча, Дзмітрыя Папова. 

«Зачыстка» адвакацкай супольнасці адбываецца з 2020 года, за гэты час пазбаўленыя ліцэнзій дзясяткі сумленных адвакатаў, якія баранілі палітвязняў. 

«Адвакат павінен выконваць свае функцыі, не баючыся нічога, але ў той жа час мы павінны разумець, што гэта дзяржаўны чалавек. І яго дзеянні павінны быць заснаваныя на нормах закона, а не нейкіх прыдуманых нормах — свабоды слова і іншых свабод. Мы ўжо наеліся гэтай свабоды», — сказаў Лукашэнка ў красавіку.

Nashaniva.com