У літоўскіх пунктах пропуску могуць быць чэргі: 10 мая там абнаўляюць праграмнае забеспячэнне

Заўтра, 10 мая, у літоўскіх пунктах пропуску будзе праводзіцца абнаўленне праграмнага забеспячэння.

09.05.2022 / 22:31

Фота: Пагранкамітэт Беларусі

Мытная служба Літвы паведамляе, што ў гэты дзень з 8:30 да 23:30 з прычыны абнаўлення праграмнага забеспячэння часова не будзе працаваць сістэма апрацоўкі мытных дэкларацый.

На працягу гэтага часу мытнае афармленне будзе ажыццяўляцца ў ручным рэжыме. Гэта можа прывесці да запаволення кантрольных працэдур.

Nashaniva.com