У Мар’інай Горцы ад наступстваў кавіду памёр 44-гадовы Алесь Васьковіч

Прычынай смерці стаў тромб, які развіўся на фоне каранавіруснай інфекцыі.

07.05.2022 / 11:31

Яму было 44 гады, ён быў актывістам беларускага руху і паважаным у сваім гарадку чалавекам.

«Сапраўдны быў змагар. Мне пашчасціла быць з ім знаёмым. Такіх, як ён, адзінкі на мільён», — піша яго зямляк.

Развітанне адбудзецца аб 11-й у вайсковым гарадку Мар'інай Горкі, дом 26.

Nashaniva.com