Рэдактара партала Orsha.eu абвясцілі ў вышук

Арыенціроўкі з фота Ігара Казмерчака (крайні справа) цяпер вісяць у Оршы на стэндах міліцыі.

06.05.2022 / 16:28

«Відаць, Лукашэнка няслаба на мяне пакрыўдзіўся за абразу. Шкада, што так і не ведаю, чым абразіў, а то можна было б паставіць на прамысловы паток.

Цяпер я, аказваецца, «скрылся от следствия» і такі страшны злачынца, што арыенціроўка на мяне пайшла па ўсім горадзе», — напісаў Казмерчак.

Nashaniva.com