Пасля пачатку вайны ўкраінцы пачалі горш ставіцца да беларусаў. Але ўсё роўна да нас ставяцца істотна лепей, чым да расіян

З пачаткам актыўнай фазы расійска-ўкраінскай вайны ва украінцаў пагоршылася стаўленне да беларусаў: з пазітыўнага да пераважна нейтральнага. Пра гэта сведчаць даныя апытання ўкраінскай сацыялагічнай групы «Рэйтынг».

04.05.2022 / 15:00

Да жыхароў Беларусі цяпер станоўча ставяцца толькі 22% украінцаў (за год паказчык знізіўся ўтрая), адмоўна — 33%, нейтральна — 42%.

Да беларусаў украінцы ставяцца значна лепш, чым да жыхароў Расіі, хоць абедзве катэгорыі значна страцілі давер за час вайны.

Да жыхароў Расіі сярод украінцаў пераважае негатыўнае стаўленне — 69%. Станоўча ставяцца да іх 8% (за год паказчык знізіўся больш чым утрая), нейтральна — 20%.

Nashaniva.com