29 цялят згарэлі на ферме ў Лепельскім раёне

29 цялят згарэлі ўчора на ферме ў аграгарадку Вялікі Полсвіж Лепельскага раёна, перадаюць мясцовыя СМІ.

01.05.2022 / 09:50

Фота ілюстрацыйнае

Учора ўвечары паступіла паведамленне аб пажары ў драўляным цялятніку.

У выніку пажару знішчаны дах, пашкоджаныя сцены цялятніка. Эвакуяваць удалося толькі 2 цялят і 15 галоў дарослай жывёлы.

Nashaniva.com