Па абвінавачванні ў атрыманні хабару затрыманы кіраўнік Белінвестбанка Андрэй Брышцелеў 

Банкір абвінавачваецца па частцы 3 артыкула 430 КК РБ: атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры. Ён затрыманы. 

27.04.2022 / 13:11

Брышцелеў узначальваў Белінвестбанк з 2017-га. 

У банкаўскіх колах Брышцелеў лічыцца пратэжэ Шэймана. Яго дзяржаўны банк у значнай ступені крэдытуе дзяржсектар. 

Пакуль што абставіны затрымання Брышцелева невядомыя. Санкцыя ягонага артыкула — ад 5 да 15 год са штрафам і забаронай займаць пасаду. 

Белінвестбанк знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза і ЗША.

Арцём Гарбацэвіч