Унутраным войскам дазволяць страляць па дэманстрантах з баявой зброі
Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытанні законапраект, які пашырае паўнамоцтвы ўнутраных войскаў.
27.04.2022 / 12:54
Як паведамляе БелТА, унутраныя войскі змогуць прымяняць баявую і спецыяльную тэхніку для спынення масавых беспарадкаў і групавых парушэнняў грамадскага парадку альбо дзеянняў, накіраваных на разбурэнне або знішчэнне маёмасці ўсіх формаў уласнасці.
Вайскоўцы УВ надзяляюцца правам на прымяненне зброі ў дачыненні да асоб, якія ўдзельнічаюць у групавым або ўзброеным нападзе на вайсковы нарад ці каравульнае памяшканне, якія спрабуюць незаконна пракрасціся на тэрыторыю аб'ектаў, што ахоўваюцца, або збегчы пасля такой спробы.
Асноўнымі задачамі ўнутраных войскаў прызнаюцца ўдзел у ахове грамадскага парадку, забеспячэнні грамадскай бяспекі, бяспекі ахоўваемых асобаў і ахоўных абʼектаў, рэжыму надзвычайнага становішча, ваеннага становішча, прававога рэжыму ў зоне правядзення контртэрарыстычнай аперацыі, мерапрыемствах па ўзмацненні дзяржаўнай мяжы.