Палітвязня Аляксея Кудасава асудзілі на 11 гадоў калоніі

Сёння ў Мінскім гарадскім судзе да 11 гадоў калоніі асудзілі 24-гадовага палітвязня Аляксея Кудасава. Прысуд вынесла суддзя Анастасія Папко, піша «Вясна».

25.04.2022 / 18:10

Кудасава абвінавачвалі адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 293 (Арганізацыя масавых беспарадкаў);·ч. 1 арт. 361-1 (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання); ч. 3 арт. 130 (Распальванне сацыяльнай варожасці);·арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады).

У чым канкрэтна вінавацілі Кудасава — невядома, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Nashaniva.com