Беларусь і Расія будуць сябраваць цыркамі

Беларусь і Расія стварылі камісію па супрацоўніцтве цыркаў. Пра гэта паведамляе беларускі Мінкульт па выніках нарады, якая адбылася ў Мінску. 

25.04.2022 / 17:25

У нарадзе прынялі ўдзел міністр культуры Анатоль Маркевіч, кіраўніцтва беларускіх дзяржаўных цыркаў, «Росгосцирка».

«Абодва бакі выказалі зацікаўленасць у пашырэнні прамых сувязяў паміж цыркамі Беларусі і Расіі на ўзаемавыгадных умовах. Выйсці на новы віток супрацоўніцтва дазволіць створаная па выніках нарады камісія. Гэтай камісіяй у бліжэйшы час будзе выпрацавана дарожная карта далейшага ўзаемадзеяння» — — расказалі ў Міністэрстве культуры.

Міністр Анатоль Маркевіч заявіў, што адносіны Беларусі і Расіі ў сферы цыркавога мастацтва павінны выходзіць на якасна новы этап. Паводле яго слоў, беларускім цыркачам ёсць што прапанаваць расіянам, а творчасць расійскіх калег карыстаецца папулярнасцю ў Беларусі. 

Nashaniva.com