Абаронцам «Азоўсталі» ў Марыупалі прапанавалі здацца да 12:00

Расійскае Мінабароны прапанавала ўкраінскім вайскоўцам, якія абараняюць завод «Азоўсталь» у Марыупалі, скласці зброю і здацца з 12:00.

19.04.2022 / 11:21

Па прапанаваным расійскім бокам плане, з 13:30 павінен быць уведзены рэжым цішыні. З 14:00 да 16:00 усе без выключэння абаронцы «Азоўсталі» павінны будуць выйсці без зброі і боепрыпасаў.

У паведамленні ведамства гаворыцца, што Расія гарантуе ўсім, хто здаўся, «захаванне жыцця і захаванне ўсіх нормаў Жэнеўскай канвенцыі па абыходжанні з ваеннапалоннымі, як гэта ўжо адбылося з вайскоўцамі УСУ, якія раней здаліся ў палон у Марыупалі».

«Азоўсталь» — апошні з ачагоў супраціву ўкраінцаў у Марыупалі.

Nashaniva.com