Беларусь у Вялікай Паўночнай вайне 1700-1721 гадах. Публічная лекцыя Міколы Волкава ВІДЭА

Войны з’яўляюцца страшным феноменам гісторыі, прычыны і глыбіню якога складана зразумець. Цяжкія траўмы, якія яны наносяць, людзі імкнуцца пераадолець праз забыццё. Але яны вяртаюцца ізноў. Таму важна вывучаць і памятаць пра гэтыя трагічныя падзеі, каб іх пазбегнуць. Адзін з такіх урокаў ‒ Вялікая Паўночная вайна ‒ яе аналізуе кандыдат гістарычных навук Мікола Волкаў.

18.04.2022 / 10:53

Вялікая Паўночная вайна пачалася з жадання Расіі, Саксоніі і Даніі дасягнуць рэваншу ў змаганні са Швецыяй за дамінаванне ў акваторыі Балтыйскага мора.

Рэч Паспалітая была фактычна ўцягнутая ў яе, а Беларусь стала важным тэатрам ваенных дзеянняў.

Расійская і шведская арміі праз сістэму кантрыбуцый і адкрытае рабаванне выкарыстоўвалі ўсе наяўныя на гэтых землях рэсурсы для дасягнення перамогі, што прывяло да эпідэмій і голаду.

У выніку Расія перамагла, захапіўшы частку шведскіх валоданняў, а беларускія землі ахапіў маштабны дэмаграфічны і гаспадарчы крызіс.

Ленд-ліз: міфы і праўда пра амерыканскую праграму дапамогі

Японцы, фіны, эстонцы… Хто яшчэ перамагаў «непераможную расійскую армію» за апошнія стагоддзі?

10 фактаў пра Хатынь, якія мусіць ведаць кожны

Nashaniva.com