Паспець у апошні вагон. Як выглядаюць крамы Jysk за некалькі гадзін да закрыцця

Дзесяць дзён таму мэблевы рытэйлер Jysk абвясціў, што ўсе яго крамы прыпыняюць працу ў Беларусі. Згодна з анонсам, нельга будзе нават зрабіць замову на сайце. У крамах тут жа выраслі чэргі — з пакупкамі трэба было паспець да 18-га красавіка. І вось да закрыцця застаюцца лічаныя гадзіны. Нягледзячы на відавочна апусцелыя паліцы, наведвальнікі ўсё яшчэ стаяць ля касаў. Глядзіце ў фотарэпартажы Onliner.

17.04.2022 / 15:45

Дзеля справядлівасці варта адзначыць, што чэргі і хапун выкліканыя не толькі навінамі пра сыход сеткі з Беларусі. На працягу апошняга тыдня купіць тавар у Jysk можна было сапраўды з добрай зніжкай, якая дзейнічала на ўсё. Натуральна, тавары пакрысе знікалі з паліц, знаходзячы ўласнікаў. Як вынік — асартымент крамы практычна вычарпаны.

Андрэй Гамыляеў, фота Аляксандра Ружачкі, Onliner