На беларуска-літоўскай мяжы збілі беспілотны лятальны апарат

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 13 красавіка на мяжы з Літвой, паведамляе Памежны камітэт.

14.04.2022 / 17:03

«Пагранічны нарад падчас нясення службы заўважыў квадракоптар, які накіроўваецца з літоўскага боку на тэрыторыю Беларусі. У мэтах недапушчэння парушэння паветранай прасторы і спынення супрацьпраўнай дзейнасці пагранічнікі адкрылі агонь па паветранай цэлі. У выніку, квадракоптар быў збіты», — гаворыцца ў паведамленні ДПК.

Nashaniva.com