У Бучы пачалі эксгумацыю целаў ужо з другой брацкай магілы. Выявілі 403 целы

У Бучы выявілі 403 целы забітых і закатаваных людзей, якія загінулі падчас акупацыі горада расійскай арміяй. Пра гэта сказаў мэр горада Анатоль Федарук, піша «Украінская праўда».

12.04.2022 / 19:40

Эксгумацыя загубленых жыхароў Бучы. Фота Дзмітрыя Ларына

«Жыхары майго горада адзначылі значныя здзекі і катаванні з боку расійскіх агрэсараў. Мы маем 403 целы, якія былі па-зверску закатаваныя, забітыя».

Паводле яго слоў, 12 красавіка ў горадзе прыступілі да эксгумацыі целаў з другой брацкай магілы, дзе пахаваныя 56 чалавек. Акрамя таго, знойдзеныя яшчэ 4 месцы пахавання на прыватных тэрыторыях.

Федарук спадзяецца, што бучанцы, зніклыя без вестак, знойдуцца жывымі. У той жа час, па яго словах, целы гэтых людзей могуць знайсці ў лесапалосах, лясах і месцах дыслакацыі акупантаў, бо менавіта туды, па словах мясцовых, яны забіралі выкрадзеных людзей.

Nashaniva.com