За месяц цэны ў Беларусі выраслі на 6%, за год — амаль на 16

Падаражэла амаль ўсё, але нешта патаннела. З апошняга Белстат вылучае агуркі — мінус 30,7%.

11.04.2022 / 18:06

Згодна з інфармацыяй Белстата, найбольш за месяц з прадуктаў падаражэлі садавіна (плюс 24,9%), гародніна (12%) і рыба (8,7%). З нехарчовых тавараў — тэлевізары і бытавая тэхніка (19,1% і 15,6% адпаведна), а таксама сінтэтычныя мыйныя сродкі (14%). У сферы паслуг — турыстычныя паслугі (25,1%) і авіяквіткі (21%).

Nashaniva.com