Паглядзіце, які малюнак даслаў Павел Севярынец свайму сыну ФОТА

Павел Севярынец знаходзіцца за кратамі з 7 чэрвеня 2020 года.

09.04.2022 / 09:35

«Францішак атрымаў ад Пашы вось такі малюнак. Цяпер ён наш любімы. Беларусь і Украіна разам — жоўта-блакітнае рапсавае поле пад Глыбокім. Працягваем маліцца. Ну і вы бачыце, як наш хлопчык радуецца кожнаму лісту ад таты», — напісала ў Фэйсбуку жонка палітвязня Вольга.

Севярынца затрымалі 7 чэрвеня 2020 года, калі ён вяртаўся з пікета Ціханоўскай на Камароўцы. Амаль праз год, 25 мая 2021 года, яго разам з групай актывістаў асудзілі да сямі гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пакаранне Павел адбывае ў шклоўскай калоніі.

Nashaniva.com