Расія высылае з краіны дыпламатаў з Польшчы і Балгарыі

Расія высылае са сваёй тэрыторыі замежных дыпламатаў у адказ на падобныя дзеянні ў дачыненні да супрацоўнікаў яе прадстаўніцтвах у заходніх краінах, прынятыя пасля адкрыцця ваенных злачынстваў расійскай арміі на поўначы Украіны. Сёння абвясцілі пра высланне 47 польскіх і балгарскіх дыпламатаў.

08.04.2022 / 19:40

Амбасада Польшчы ў Маскве

Расійскае знешнепалітычнае ведамства абвясціла персонамі нон грата 45 польскіх дыпламатаў з амбасады Рэспублікі Польшча і генконсульстваў у Іркуцку, Калінінградзе і Санкт-Пецярбургу. Ім загадана пакінуць Расею да 13 красавіка.

Акрамя таго, нота аб аб'яўленні персонамі нон грата была ўручаная і двум супрацоўнікам пасольства Балгарыі ў Маскве, паведамляе прэс-служба МЗС РФ.

Раней роўна столькі ж расійскіх дыпламатаў выслалі з сваіх краін Польшча і Балгарыя. Расійскі бок расцаніў высылку сваіх дыпламатаў з Польшчы як «пацверджанне свядомага імкнення Варшавы канчаткова разбурыць двухбаковыя адносіны».

Nashaniva.com