Вярхоўны суд прызнаў NEXTA тэрарыстычнай арганізацыяй

Вярхоўны суд прызнаў тэлеграм-каналы «NEXTA», «NEXTA Live» і «LUXTA» тэрарыстычнай арганізацыяй.

08.04.2022 / 16:46

Генпракурор Швед па прапанове кіраўніка КДБ Церцеля накіраваў у Вярхоўны суд заяву аб прызнанні тэрарыстычнай «нефармальнай арганізацыяй NEXTA са структурнымі падраздзяленнямі NEXTA Live і LUXTA 24 сакавіка.

Сцяпан Пуціла

Раней заснавальнік тэлеграм-каналаў Сцяпан Пуціла быў уключаны ў спіс асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці. З пачатку вайны паміж Расіяй і Украінай яго каналы атрымалі сотні тысяч новых падпісчыкаў.

Nashaniva.com