Затрыманы баранавіцкі чыгуначнік Валянцін Самасюк

30 сакавіка быў затрыманы работнік Баранавіцкага аддзялення БЧ і адміністратар тэматычных рэсурсаў Беларускай чыгункі ў сацыяльных сетках «Укантакце» і «Аднакласніках» Валянцін Самасюк.

06.04.2022 / 18:04

Дзе Валянцін цяпер знаходзіцца і які ў яго статус — дакладна не вядома, паведамляе тэлеграм-канал беларускіх чыгуначнікаў.

Паводле інфармацыі яго сяброў, мужчына нібыта атрымаў 10 сутак зняволення.

Nashaniva.com