Слава Камісаранка пералічыць усе грошы за канцэрт у Варшаве ў падтрымку Украіны

Беларускі стэндап-комік Слава Камісаранка паабяцаў накіраваць усе сродкі ад свайго канцэрта ў Варшаве на гуманітарную дапамогу Украіне.

05.04.2022 / 17:22

Пра гэта ён напісаў у сябе ў Instagram. Канцэрт пройдзе 6 красавіка. Квіткі на яго ўжо распрададзеныя.

Запланаваныя канцэрты ва Уроцлаве, Кракаве, Празе перанесеныя на май і «абавязкова адбудуцца», напісаў комік.

Nashaniva.com