НАТА: Расія рыхтуе ўдар на ўсходзе і поўдні Украіны

Расія не пакінула планаў акупацыі Украіны і пасля перагрупоўкі засяродзіць ўдар на усходзе і поўдні, сказаў сёння генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг, піша Бі-бі-сі.

05.04.2022 / 16:49

«У найбліжэйшыя тыдні мы чакаем спробаў расійскіх войскаў прасунуцца ва ўсходніх і паўднёвых частках Украіны з мэтай заваяваць увесь Данбас і стварыць наземны калідор да акупаванага Крыма. Так што вайна ўвайшла ў крытычную фазу», — сказаў Столтэнберг.

Ён дадаў, што трагедыя Бучы наўрад ці акажацца адзіночным фактам ваенных злачынстваў.

«Калі яны адступяць, а ўкраінскія войскі вернуць тэрыторыю, я баюся, яны знойдуць там масавыя пахаванні, новыя сведчанні зверстваў і ваенных злачынстваў», — сказаў Столтэнберг на прэс-канферэнцыі.

Ён пацвердзіў абяцанне НАТА працягнуць падтрымку Украіны.

Nashaniva.com