Па вуліцах Шанхая бегаюць робасабакі з «мацюгальнікамі». Так нагадваюць пра каранцін

Улады кітайскага Шанхая знайшлі незвычайны спосаб інфармавання насельніцтва аб каранцінных правілах: да робатаў-сабак прыматалі скотчам гучнагаварыцелі і адправілі патруляваць вуліцы.

04.04.2022 / 18:07

«Брэх» робасабак — гэта заклік надзець маску, мыць рукі і правяраць тэмпературу. Альбо папярэджанне пра тое, што чалавек парушыў правілы барацьбы з пандэміяй.

У Шанхаі ўвялі двухэтапны каранцін, які строга абмяжоўвае перамяшчэнне паловы насельніцтва ў розныя дні. У сакавіку ў кітайскім мегаполісе зарэгістравалі больш за 30 тысяч выпадкаў захворвання на Covid-19.

Nashaniva.com