Маравецкі: Буча, Ірпень, Гастомель і Матыжын — месцы, якія мы запомнім

Прэм'ер Польшчы заклікаў да стварэння незалежнай камісіі для расследавання ваенных злачынстваў Расіі ва Украіне.

04.04.2022 / 14:02

«Буча, Ірпень, Гастомель і Матыжын — месцы, якія мы запомнім. Расіяне здзейснілі генацыд. Гэта варта належным чынам задакументаваць і ацаніць», — адзначыў Маравецкі ў сваім сённяшнім выступе перад журналістамі ў Варшаве.

Кіраўнік польскага ўрада таксама назваў Расію «таталітарна-фашысцкай дзяржавай», якую павінны спыніць НАТА і ЕС.