Затрымалі загадчыка гомельскай падстанцыі хуткай дапамогі

1 красавіка быў затрыманы загадчык Навабеліцкай падстанцыі хуткай медыцынскай дапамогі Сяргей Анатольевіч Савіч.

04.04.2022 / 12:02

Як мяркуе адзін са знаёмых мужчыны, нагодай стала паведамленне «добразычлівага калегі» ў сілавыя структуры аб раздрукоўцы «не вайне» ў асабістым аўтамабілі і негатыўнае стаўленне да прыпаркаваных на стаянцы для медтранспарту аўтамабіляў Узброеных сіл Расіі, якія ён прасіў пераставіць і не перашкаджаць працы машын хуткай дапамогі.

Нядаўна калектыў падстанцыі арганізоўваў збор сродкаў для патрэб параненых вайскоўцаў РФ. Сяргей Савіч не падтрымаў ініцыятыву.

Мужчына знаходзіцца ў ІЧУ, паведамляюць праваабаронцы. 

Nashaniva.com