Затрымалі юрыстку ААТ «Нафтан» Вераніку Бахмутаву

Тэлеграм-канал @naftanFREE паведамляе, што Вераніку Бахмутаву затрымалі на мінулым тыдні наўпрост на працоўным месцы — надзелі кайданкі і павезлі на допыт.

04.04.2022 / 09:51

Прычынай затрымання магло паслужыць фота профіля ў Facebook, на якім прысутнічае лагатып TUT.ВY. Верагодна, сёння адбудзецца суд.

На сёння як мінімум яшчэ два юрысконсульты прадпрыемства знаходзяцца ў СІЗА КДБ — гэта Аляксандр Капшуль і Ігар Мінц. Ім прад'яўленыя абвінавачванні па артыкуле 356 Крымінальнага кодэкса — «здрада дзяржаве».

Nashaniva.com