Журналістка «Новой газеты» Алена Касцючэнка пакінула Украіну. Яна рабіла смелыя рэпартажы з украінскіх гарадоў

«Сёння ноччу я выехала з Украіны. Я прапрацавала на вайне месяц і шэсць дзён. Многае змагла, нешта не», — паведаміла сама журналістка ў Інстаграме. Яна рабіла смелыя рэпартажы для «Новой газеты» і «Медузы». 

02.04.2022 / 17:37

Касцючэнка дзякуе ўкраінцам, якія ўвесь гэты час дапамагалі ёй у працы, нягледзячы на расійскі пашпарт і дэкларуе, што вяртаецца на радзіму:

«Я вяртаюся ў Расію. Я ведаю, што гэта мая краіна, а не Пуціна. Я ведаю, што люблю яе несувымерна больш, чым маленькі чалавек, які стаў? быў? ператварыўся? у пачвару. Радзіму пачварам не аддаюць. Мама, сястра, мая мова, мая вёска і рака, маё ненароджанае дзіця — гэта маё, я гатовая і буду гэта абараняць. Я ведаю і разумею, як я гэта буду рабіць».

View this post on Instagram

A post shared by Elena Kostyuchenko (@mirrorsbreath)

Адзін з рэпартажаў Алены Касцючэнка чытайце на «Нашай Ніве»:

«Глупства або здрада, магчыма, і тое і другое». Як здалі Херсон

Nashaniva.com