На жыхара Гомеля завялі крымінальную справу за відэа расійскай тэхнікі для тэлеграм-канала

Жыхара Гомеля Алега Барадзіна затрымалі за тое, што ён зняў відэа вайсковай тэхнікі на гомельскім вакзале і адправіў яго «экстрэмісцкаму» тэлеграм-каналу, паведамляе «Вясна». 

01.04.2022 / 17:15

Паводле папярэдняй інфармацыі, у дачыненні да мужчыны заведзеная крымінальная справа па артыкуле аб садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса). Па гэтым артыкуле можа пагражаць да 6 гадоў зняволення.

Nashaniva.com