У Расіі збіраюцца забараніць бела-сіне-белы сцяг

Кіраўнік камісіі Дзярждумы па замежным умяшанні Васіль Піскароў накіраваў у Генпракуратуру Расіі зварот аб забароне бела-сіне-белага сцяга, які выкарыстоўваецца на акцыях супраць вайны ва Украіне. Яго прапануецца прызнаць экстрэмісцкім.

31.03.2022 / 17:20

Гэты сцяг называюць будучым сцягам Расіі без Пуціна. Ён набыў папулярнасць падчас правядзення расіянамі антываенных акцый у Расіі і свеце.

Падрабязней пра гэты сцяг чытайце:

У антываеннага руху ў Расіі з'явіўся новы сімвал пратэсту — бела-сіне-белы сцяг

Nashaniva.com