Журналістка з Краснаярска прыйшла на паліцэйскую нараду ў адзенні колераў украінскага сцяга

Краснаярская журналістка Марыя Анцюшава прыйшла на паліцэйскую нараду ў адзенні колераў украінскага сцяга.

31.03.2022 / 15:01

Яе затрымалі. 

«У паліцыю мяне везлі адразу два маёры МУС. Я лічу, гэта поспех. Прыпісалі дыскрэдытацыю УС РФ», — паведаміла Анцюшава.

Nashaniva.com