Літва адмяняе масачны рэжым у закрытых памяшканнях

З наступнага панядзелка адмяняецца патрабаванне знаходзіцца ў публічных закрытых памяшканнях у медыцынскіх масках. Рашэнне аб гэтым па прапанове Мінздароўя прыняў у сераду урад.

30.03.2022 / 15:27

«З наступнага тыдня патрабаванне аб абавязковым нашэнні ў публічных закрытых памяшканнях медыцынскіх масак становіцца толькі рэкамендацыяй. Маскі больш абавязковымі не будуць», — паведаміла журналістам намеснік міністра аховы здароўя Аўшра Білатэне.

Пры гэтым насіць маскі па-ранейшаму прыйдзецца ва ўстановах аховы здароўя, у грамадскім транспарце і установах апекі.

Nashaniva.com