25 сакавіка ў Мінску адбылося некалькі затрыманняў

Паведамляецца, што ў Мінску ўчора былі затрыманыя Данііл Асавелюк і Арцём Сабалеўскі. Таксама каля станцыі метро «Усход» затрыманы Станіслаў Базарнаў.

26.03.2022 / 11:27

Ілюстрацыйнае фота

«Спісы затрыманых» таксама паведамляюць пра затрыманне ў Мінску Аляўціны і Віктара Бяляўскіх (іх даставілі ў Першамайскі РУУС, потым жанчыну вызвалілі, а мужчыну перавялі ў ІЧУ на Акрэсціна), Вячаслава Загорскага (з Фрунзенскага РУУС яго перавялі ў ІЧУ на Акрэсціна), Віктара Янушкевіча, Сяргея і Галіны Філіпавых.

Nashaniva.com