Дзень Волі ў Беларусі і свеце ФОТЫ і ВІДЭА

Учора адзначалася 104-я гадавіна абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

26.03.2022 / 11:39

У Беларусі ва ўмовах рэпрэсій не адбылося традыцыйных шырокіх акцый. Сімвалам гэтага дня стала бабуля, якая выйшла са сцягам у двор. Нягледзячы на гэта, у Мінску ўсё ж адбыліся затрыманні.

А таксама прайшлі асобныя «партызанскія» акцыі.

А ў 23:34 сімвалічна над Мінскам прагрымелі салюты.

Затое шырокія святкаванні прайшлі па-за межамі Беларусі: у Вільні, Беластоку, Варшаве, Кракаве, Уроцлаве, Батумі, Лондане, Берліне, Осла, Бруселі, Тбілісі ды іншых гарадах.

Напрыклад, у Вільні адбыліся і шэсці і аўтапрабег пад нацыянальнымі сцягамі.

Вільня. Ратушная плошча

Вільня. Ратушная плошч

Уроцлаў

Беласток

Осла

Валерый Міцкевіч, Дзяніс Дудзінскі, Валерый Кавалеўскі і Анатоль Лябедзька ў Кіеве 

Nashaniva.com