Толькі адзін прадукт патаннеў у Расіі ад пачатку вайны ва Украіне

Гэта агуркі.

26.03.2022 / 10:06

За тры тыдні з 26 лютага па 18 сакавіка цэны на іх знізіліся на 8,6%. Астатнія прадукты, у тым ліку гародніна і садавіна, даражэлі, а агульны рост цэн за гэты час склаў 6,2%.

Агуркі, у адрозненне ад астатняй гародніны, у Расіі ў амаль усе мясцовыя: імпарт складае ўсяго 4%. Памідоры, капуста і цыбуля даражэюць таму, што Расія залежыць ад імпарту.

Nashaniva.com