На Марыну Аўсяннікаву, што выйшла ў эфір з антвываенным плакатам, завялі яшчэ адну адміністрацыйную справу

Астанкінскі суд Масквы зарэгістраваў адміністрацыйны пратакол аб «дыскрэдытацыі» выкарыстання Узброеных Сіл РФ, складзены на былую рэдактарку «Першага канала» Марыну Аўсяннікаву, якая падчас выпуску навін увайшла ў кадр з антываенным плакатам, піша Meduza.io

25.03.2022 / 14:39

Пратакол быў зарэгістраваны судом 24 сакавіка — прынамсі, гэта вынікае з карткі справы. Пасяджэнне прызначанае на 14 красавіка.

Раней Астанкінскі суд прызнаў Аўсяннікаву вінаватай у арганізацыі няўзгодненай публічнай акцыі і аштрафаваў на 30 тысяч расійскіх рублёў (каля 300 даляраў). Штраф прызначылі не за антываенную акцыю, а за відэазварот, у якім Аўсяннікава заклікала пратэставаць супраць вайны.

Сама Аўсяннікава паведаміла журналістам, што цяпер едзе на кансультацыю з адвакатамі.

«Я рада, што гэта не крымінальны артыкул. Значыць, я змагу і далей змагацца за праўду», — адзначыла яна.

Nashaniva.com