Украінскі Генштаб: Акупанты здзейснілі больш за 80 вылетаў самалётаў, 29 — з Беларусі

Пра гэта гаворыцца ў аператыўнай інфармацыі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Украіны па стане на 18.00 22 сакавіка.

22.03.2022 / 21:41

Кіеў пасля ракетнага абстрэлу 20 сакавіка.

Адзначаецца, што не дасягаючы поспеху, расіяне працягваюць наносіць ракетна-бомбавыя ўдары з выкарыстаннем сродкаў паветранага нападзення па аб'ектах ваеннай і цывільнай інфраструктуры ў Жытомірскай, Кіеўскай, Чарнігаўскай, Харкаўскай і Данецкай абласцях.

«Праціўнік здзейсніў больш за 80 вылетаў, у тым ліку 29 з аэрадромаў Баранавічы і Бабруйск, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь», — адзначаецца ў паведамленні.

Nashaniva.com