Рэжысёра Андрэя Саўчанку звольнілі са студэнцкага тэатра пры БДУ

Рэжысёр, педагог і акцёр Андрэй Саўчанка звольнены «па дамове бакоў» са студэнцкага драматычнага тэатра «На балконе» пры БДУ, дзе ён працаваў з 2019 года. 

22.03.2022 / 16:43

Нагадаем, што 23 лютага Саўчанка быў затрыманы, пасля чаго правёў на Акрэсціна некалькі сутак, а потым быў пераведзены ў СІЗА на Валадарскага, але потым выпушчаны на свабоду.

Саўчанка застаўся пад следствам. У чым яго абвінавачваюць — невядома, ён знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні.

Пасля гэтага на працы яго «папрасілі» звольніцца: рэжысёр падпісаў заяву аб звальненні паводле пагаднення бакоў.

Nashaniva.com